Пінскія памежнікі спынілі радыеактыўны компас
Памежнікі пры дапамозе адмысловых прыбораў выявілі 100-разовае перавышэнне ўзроўню радыяцыі ва ўкраінскім аўтамабілі.
Як паведамляе прэс-служба Пінскага памежнага атраду, праз пункт пропуску "Верхні Церабяжкоў", быў забаронены ўезд у Беларусь мікрааўтобусу "Мерсэдэс".
Справа ў тым, што памежнікі пры дапамозе адмысловых прыбораў выявілі 100-разовае перавышэнне ўзроўню радыяцыі ва ўкраінскім аўтамабілі. Як высветлілася, крыніцай небяспечнага выпраменьвання быў турыстычны компас, лімб якога для свячэння ў цемнаце быў пакрыты радыем-266. Паводле беларускіх законаў, такія радыеактыўныя прыборы не могуць быць увезены у нашу краіну, таму мікрааўтобус завярнулі назад, ва Ўкраіну.