Пад Бешанковічамі расіянін на Hyundai пратараніў фуру з Расіі (фота)
Здарэнне адбылося мінулай ноччу на трасе Мінск — Віцебск. Легкавік сутыкнуўся з фурай, якая стаяла на абочыне.
Як паведамляе сайт onliner.by, загінула пасажырка Hyundai, а кіроўцу з Санкт-Пецярбурга заціснула ў салоне, яго вызвалялі супрацоўнікі МНС. Мужчыну і яшчэ адну пасажырку шпіталізавалі са шматлікімі траўмамі.
