Паліцыя затрымала сыноў Хосні Мубарака на 15 сутак

Паліцыя Егіпта затрымала на 15 сутак сыноў былога кіраўніка дзяржавы Хосні Мубарака, паведамляе агенцтва Асашыэйтэд Прэс.

Па словах генерал-маёра службы бяспекі Мухамеда аль-Каціба, абодва сыны 82-гадовага Мубарака Аля і Гамаль будуць знаходзіцца пад вартай у Каіры, пакуль ідзе расследаванне, паведамляе РИА Новости.

Экс-кіраўнік Егіпту ў наш час знаходзіцца ў міжнародным шпіталі Шарм-эш-Шэйха, куды ён быў шпіталяваны напярэдадні ўвечары з-за высокага ціску.