Палескі драмтэатр пачынае новы сезон спектаклем “Пінская шляхта”
Асаблівасць пінскай пастаноўкі п’есы Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў тым, што акцёры са сцэны гавораць на палескім дыялекце.
Праўда, афіша на будынку тэатра чамусьці напісана па – польску з рускамоўнай датай. Напэўна, такім чынам трупа вырашыла пахваліцца леташнімі паспяховымі гастролямі на Беласточчыне.