Паміж Беларуссю і Украінай могуць пачацца "малочныя войны"
Такое меркаванне выказаў украінскі эксперт па пытаннях аграпрамысловага комплексу Уладзімір Канавальчук.
Па яго словах, у адказ на забарону на ўвоз беларускай малочнай прадукцыі ва Украіну афіцыйны Мінск можа ўвесці зваротныя санкцыі, перадае ru.golos.ua.
Нагадаем, што з 21 студзеня забаронены ўвоз на тэрыторыю Украіны прадукцыі беларускіх малаказаводаў "Бабуліна крынка" і "Малочныя прадукты", а з 23 студзеня — Аршанскага малочнага камбіната.
Украінскі эксперт мяркуе, што Мінск пойдзе на санкцыі, калі забарона будзе працягвацца доўга. Верагодным адказам беларускага боку можа стаць забарона да экспарту ўкраінскай малочнай прадукцыі і збожжа. Канавальчук кажа, што такія выпадкі ўжо былі: калі ўкраінскі бок забараняў штосьці беларускае, то Беларусь, у сваю чаргу, забараняла штосьці ўкраінскае.
Разам з тым эксперт выказаў надзею, што праблема вырашыцца без зваротных санкцый беларускага боку.
Фота — kievskaya.com.ua