Партыя БНФ можа адмовіцца ад удзелу ў парламенцкіх выбарах
Аб гэтым заявіў старшыня партыі Аляксей Янукевіч.
Прычынай няўдзелу можа стаць наяўнасць палітвязняў у краіне. Аляксей Янукевіч таксама адзначыў, што умовай удзелу БНФ у парламенцкіх выбарах з’яўляецца магчымасць правесці нармальную выбарчую кампанію, паведамляе БелаПАН. Заявы аб магчымым няўдзеле БНФ у парламенцкіх выбарах палітык зрабіў пасля пераабрання старшынёй партыі на чарговым з’ездзе БНФ, які прайшоў у Мінску ўчора.