“Партызанаўскіх” фанатаў асудзілі на штрафы і арышты
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з прыхільнікаў сталічнага клуба.
Па словах фаната, амаль 30 “партызанаў” атрымалі штрафы ад 175 да 350 тысяч рублёў. Яшчэ тры чалавекі арыштаваныя на 5 сутак.
На думку хлопца, фаны “Дынама” могуць панесці больш суровае пакаранне.
“Ім будуць, магчыма, больш жорсткія суды, бо яны выкарыстоўвалі спадручныя сродкі — камяні, фаеры. То бок, у дачыненні да іх могуць быць распачатыя крымінальныя справы. Не думаю, што супрацоўнікі міліцыі будуць звяртацца, хоць і бачыў, што ў некаторых з іх былі парваныя майкі. Але ўсё адно асабліва яны не пацярпелі, да іх агрэсія не выяўлялася”.
У той самы час на сваёй “гасцявой” фанаты “Дынама” пішуць, што ўжо распачата крымінальная справа за збіццё васьмі спецназаўцаў.
Нагадаем, учора падчас матчу 2-й лігі паміж “Партызанам-2” і “Дынама-2” па неафіцыйнай інфармацыі было затрымана каля 200 футбольных фанатаў. Нягледзячы на тое, што міліцыя не дапусціла масавай бойкі, “дынамаўскія” фаны паспелі закідаць антыфашыстаў фаерамі.