Перакладчык Шымборскай: Яна спалучала сур'ёзныя тэмы з іранічнай інтанацыяй
Пра гэта ў інтэрв'ю Еўрарадыё паведаміў паэт і перакладчык Сяргей Прылуцкі.
Прылуцкі: "Неяк мне заўсёды трапляюцца на вочы паэты, літаратары, якія мне блізкія. Калі б яна мне не была ў пэўным сэнсе блізкай, я б, мабыць, не ўзяўся перакладаць. Мне падабаецца, што пры ўсёй сур'ёзнасці яе вершаў, тэмаў, якія яна падымае, заўсёды існуе пэўная доля іроніі і самаіроніі ў яе вершах".
Нагадаем, што нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Віслава Шымборска памерла ўвечары 1 лютага ў сваім доме ў Кракаве. Польскай паэтцы было 88 гадоў. Прычынай смерці стаў рак лёгкіх.