Пляменніцу прынца затрымалі з-за абцасаў-пісталетаў (фота)
Здарэнне адбылося ў аэрапорце Цюрыха.
Пляменніца прынца Чарльза, зорка брытанскага тэлебачання Тара Палмер-Томпкінсан была затрыманая з-за таго, што ў яе багажы знайшлі экстравагантныя туфлі Chanel, абцасы якіх выкананыя ў форме пісталетаў.
Паводле слоў англічанкі, яна правяла ў аддзяленні паліцыі каля сямі гадзінаў, пакуль мытнікі правяралі яе багаж.
Гэта ўжо не першы інцыдэнт з гэтымі туфлямі, дызайн якіх распрацаваў Карл Лагерфельд. Падобная гісторыя здарылася з той жа Палмер-Томпкінсан некалькі гадоў таму, паведамляе РІА "Новости".

Фота — AFP