Польская Акадэмія Дакументальнага кіно едзе на "Лістапад"
Падчас кінафэста Акадэмія зладзіць майстар-класы, правядзе кінапаказы і сустрэчы з рэжысёрамі і прадзюсерамі.
Польская Акадэмія Дакументальнага кіно возьме ўдзел у міжнародным кінафестывалі “Лістапад”, які пройдзе ў Мінску з 5 па 12 лістапада. Цягам чатырох дзён прадстаўнікі Акадэміі правядуць адмысловыя майстар-класы пад назвай “Мастацтва Дакументальнага кіно”, прызначаныя для маладых беларускіх рэжысёраў. Падчас іх можна будзе не толькі атрымаць веды пра сучасны польскі дакументальны фільм, але і сустрэцца з яго майстрамі – Ежы Слядкоўскім і Войцэхам Старунем. Падчас сустрэч будуць дэманстравацца фільмы найлепшых польскіх дакументалістаў. Сустрэчы і паказы адбудуцца ў “Цэнтры-відэа”, што ў ГЦ “Сталіца”. Квіткі прадаюцца ў касе кінатэатра.
Сярод фільмаў – “Сібірская лекцыя” Войцэха Старуня –
гісторыя пра тое, як маладая полька пасля вучобы выпраўляецца на месца сваёй
новай працы – у Сібір. Цягам года яна мусіць выкладаць родную мову сваім
суайчыннікам, якія воляй лёсу апынуліся далёка ад Радзімы. Разам з дзяўчынай
едзе чалавек з камерай – малады рэжысёр, які будзе здымаць свой першы фільм. За
12 месяцаў дзяўчына знаёміцца з жыццём Прыбайкалля і пакутуе разам з мясцовым
насельніцтвам.
“Покліч Свабоды” – фільм Лешка Гнаіцкага і Войцэха Слоты пра тое, якім чынам можна стаць вольным з дапамогай хатняга ўзмацняльніка. Фільм пра ўзнікненне і эвалюцыю польскага року.
“Гарэлачны завод” Ежы Слядкоўскага – гісторыя дзвюх дзяўчын з Жыгулёўска. Адна з іх спрабуе знайсці каханне, іншая – змагаецца за мару. Адна працуе на заводзе, другая – кандуктарам аўтобуса. У выніку ўсё застаецца так, як ёсць. З невялікімі варыяцыямі.
Праграма сустрэч з "Акадэміяй":
8.11.2011 аўторак
17.00 Kocham Polskę / Я люблю Польшчу, 51′ pэж. Марыя Змарз-Качановіч, Ёана Славінская
18.00 Warszawa do wzięcia / Атрымаць Варшаву , 51′ pэж. Караліна Бяляўская, Юлія Рушкевіч
19.00 Урачыстае адкрыццё Польскай Акадэміі Дакументальнага кіно ў Мінску
Beats of Freedom / Покліч свободы, 73′ pэж. Лешак Гнаінскі, Войцэх Слота
9.11.2011 серада
17.00 Syberyjska Lekcja / Сібірскі ўрок 52′ pеж. Войцэх Старань
18.00 Kiniarze z Kalkuty / Кінаманы з Калькуты, pэж. 59′ Анджэй Фідык
19.00 Dziobem i pazurem / Клювам і пазногцем, 52′ pэж. Крысціян Матысек
Dragon Forum Master Class: Крысціян Матысек (рэжысёр) и Дарэк Дзікці (прадзюсер)
10.11.2011 чацвер
17.00 Dragon Forum Master Class: Ежы Слядкоўскі
18.00 Ostatnie kuszenie Gawryły / Апошняя спакуса Гаўрылы 56’ Ежы Слядкоўскі
19.00 Vodka Factory / Гарэлачны завод 90’ Ежы Слядкоўскі
11.11.2011 пятніца
19.00 Кароткі фільм Poste Restante/ Адрасат не знойдзе (14′) pэж. Марцэл Лазінскі
19.15 Урачыстае закрыццё “Польскай Акадэміі Дакументальнага кіно”
