Пракаповіч удзельнічае ў кіраванні Нацбанкам па тэлефоне
Пра гэта 14 красавіка заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар Нацбанка Беларусі Анатоль Драздоў.
Начальнік упраўлення інфармацыі праінфармаваў: "Пётр Пятровіч зараз сапраўды на бальнічным. Аднак ён ачуньвае і актыўна ўдзельнічае ў працэсе кіравання Нацыянальным банкам, размаўляючы па тэлефоне з чальцамі праўлення". Драздоў таксама адзначыў, што "па выздараўленні кіраўнік Нацыянальнага банка прыступіць да непасрэднага выканання сваіх абавязкаў".
Прэс-сакратар заявіў, што ў гэты момант абавязкі кіраўніка Нацбанка часова выконвае першы намеснік старшыні праўлення Мікалай Лузгін.
Нагадаем, Пятру Пракаповічу ў РНПЦ "Кардыялогія" была зробленая аперацыя па замене сардэчнага клапана.