Прыйшлося мабілізаваць усе рэсурсы, каб запоўніць крамы цукрам

Намміністра адзначыў, што ў апошнія дні адгрузка цукру ў крамы краіны ажыццяўлялася масіравана, аптовыя арганізацыі і заводы працавалі ў мінулыя суботу і нядзелю. У выніку атрымалася ў поўнай меры забяспечыць пастаўкі цукру на ўнутраны рынак, паведамляе БЕЛТА.

Вытворцы і пастаўшчыкі цукру з-за ажыятажнага попыту на гэту прадукцыю змушаны былі працаваць у вельмі напружаных умовах. "Прыйшлося мабілізаваць усе рэсурсы, каб напоўніць цукрам крамы, асабліва ў Мінску", - распавёў намміністра.