Пытанне пра адмену чэмпіянату свету ў Мінску разгледзіць Кангрэс IIHF

Як інфармуе Радыё Свабода, рашэнне аб разглядзе на кангрэсе мэтазгоднасці правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску прыняла Рада федэрацыі. Прычынай сталі няспынныя патрабаванні праваабаронцаў і сусветнай грамадскасці, якія працягваюцца ад 2009 года.

Спартовае свята не можа ладзіцца там, дзе парушаюцца правы чалавека, заявіла кіраўніца швецкай секцыі Amnesty International Лізэ Берг.