Радзькоў: "Белую Русь" будавалі паводле партыйнага прынцыпу

Пра гэта заявіў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, кіраўнік "Белай Русі" Аляксандр Радзькоў, перадае БЕЛТА.

Па яго словах, пры стварэнні арганізацыі не выключалася, што яна ператворыцца ў партыю. Пры гэтым Радзькоў адзначыў, што "Белую Русь" адразу будавалі паводле партыйнага прынцыпу.

Нагадаем, папярэдне абвяшчалася, што з'езд "Белай Русі" адбудзецца сёлета ў снежні.