Расійскія эксперты: У выбуху на “Пінскдрэве” вінаватыя рабочыя
Такую заяву зрабілі спецыялісты з Расіі на судовым паседжанні.
Як піша газета “Вечерний Брест”, адвакаты абвінавачаных экс-кіраўнікоў прадпрыемства выклікалі ў суд экспертаў з Цэнтральнага навукова-даследчага інстытуту фанеры Санкт-Пецербурга.
Расійскія спецыялісты акцэнтавалі ўвагу на тым, што выбух адбыўся ў выніку непісьменных дзеянняў рабочых. Суд прыняў гэтае меркавання да ведама. Беларускія эксперты лічаць прычынай трагедыі няспраўнае абсталяванне.
Нагадаем, што ў Пінску праходзіць суд па справе аб выбуху на прадпрыемстве "Пінскдрэў ДСП". У яго выніку загінула 15 чалавек.