Расія падазрае ЗША ў знішчэнні сваёй міжпланетнай станцыі

У аўторак газета "Коммерсант" паведаміла, што адной з версій паломкі расійскага зонда “Фобас-грунт” з'яўляецца ўздзеянне сігналу з амерыканскага радара, усталяванага на атоле Кваджалэйн на Маршалавых выспах. Адзначаецца, што уздзеянне не магло быць накіравана спецыяльна для знішчэння зонду.


Нагадаем, што "Фобас-Грунт", запушчаны ў лістападзе мінулага года, не выйшаў на арбіту, з якой ён мог пачаць падарожжа да Фобасу – аднаго са спадарожнікаў Марса  Ён застаўся на калязямной арбіце, а ў нядзелю ўпаў на Зямлю.