Расійскі алігарх Гуцырыеў пачне будаваць у Беларусі калійны комплекс

Паводле словаў алігарха Міхаіла Гуцырыева, будаўніцтва шахты зойме тры гады, інвестарам апроч яго выступіць адзін з расійскіх банкаў, перадае РИА Новости. Прапорцыя ў фінансаванні будзе прыкладна такой: 30 адсоткаў дае кампанія Гуцырыева і 70 — банк. Мяркуецца, што гэта будзе расійскі “Сбербанк”, прынамсі, яго кіраўнік Герман Грэф заяўляў раней пра гатоўнасць да ўдзелу ў такім праекце. Агульная сума інвестыцый перавысіць 2 мільярды долараў.