Расійскія журналісты прыехалі ў Беларусь з новым прэс-турам
Гэта чарговая акцыя з прыездам у нашу краіну карэспандэнтаў расійскіх рэгіянальных СМІ, такія прэс-туры адбываюцца штогод.
Як паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным прэс-цэнтры, запрошаныя 90 журналістаў з 80 расійскіх СМІ 48 суб’ектаў усіх федэральных акруг Расіі. Агульны наклад прадстаўленых у прэс-туры друкаваных выданняў — амаль 3 мільёны асобнікаў, патэнцыйныя радыё- і тэлеаўдыторыі з улікам шэрагу федэральных СМІ — больш за 130 мільёнаў чалавек.
Асноўная частка прэс-тура пройдзе ў Брэсцкай вобласці і ў Мінску, а завершыцца ён сустрэчай з Аляксандрам Лукашэнкам.
Фінансуецца прэс-тур з бюджэту Саюзнай дзяржавы.