Самыя актыўныя карыстальнікі Twitter жывуць у Нідэрландах
Паводле апошняга даследавання, у свеце мікраблогам карыстаюцца 383 мільёны чалавек.
Лідыруюць Злучаныя Штаты — амаль 108 мільёнаў карыстальнікаў, на другім і трэцім месцах — Бразілія і Японія, у якіх каля 30 мільёнаў. З еўрапейскіх краін чацвёртае месца ў Вялікабрытаніі — амаль 24 мільёны, у Іспаніі дзевятая пазіцыя — каля 8 мільёнаў карыстальнікаў Twitter. З нашых суседзяў найлепшы вынік у Расіі — 5 мільёнаў і 20-е месца. Як вядома, у Беларусі налічваецца толькі некалькі дзесяткаў тысяч карыстальнікаў Twitter.
Самыя актыўныя "твітаране" — жыхары Нідэрландаў. Галоўнай мовай Twitter застаецца англійская — на ёй напісаныя амаль 40% паведамленняў, інфармуе сайт французскай даследчай кампаніі Semiocast.