Савет ЕС не каментуе справы і судовыя пазовы Уладзіміра Пефціева
Аб гэтым заявіў прадстаўнік апарата Савета на просьбу пракаментаваць зварот беларускага бізнэсоўца Уладзіміра Пефціева ў Суд Еўрасаюза.
Ён дадаў, што сваю пазіцыю па дадзенай позве Савет ЕС выкладзе непасрэдна суду, паведамляе БелаПАН.
Як паведамлялася раней, 20 чэрвеня Савет ЕС прыняў рашэнне пашырыць спіс беларускіх грамадзян і кампаній, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі ў сувязі з парушэннем правоў чалавека ў Беларусі, уключыўшы ў яго ў тым ліку Уладзіміра Пефціева. У дакументах ЕС Пефціеў значыцца як "асоба, звязаная з прэзідэнтам Лукашэнка і яго сям'ёй, галоўны эканамічны дарадца прэзідэнта Лукашэнкі і ключавы фінансавы спонсар рэжыму.