"Шахцёр", "Нёман" і "Металург" — у паўфінале чэмпіянату Беларусі
У аўторак вызначыліся тры з чатырох паўфіналістаў экстралігі адкрытага хакейнага першынства нашай краіны.
Кожная згаданая каманда атрымала па 3 перамогі ў трох чвэрцьфінальных матчах. Жлобінскі "Металург" на гэты раз выйграў у гасцях у наваполацкага "Хіміка-СКА" з лікам 6:2. Гродзенскі "Нёман" разграміў "Ліду" з лікам 8:1. Салігорскі "Шахцёр" выйграў у Латвіі ў "Металургса" — 7:2.
За апошнюю пуцёўку ў паўфінал змагаюцца "Гомель" і сталічны "Юніёр". Апошняя каманда вядзе ў серыі з лікам 2:1. Чарговы матч пройдзе сёння ў Мінску.
Фота — olymps.ru