"Спорт-экспресс": Рафаэль Пуарэ гатовы працаваць з беларускай зборнай
Расійскае выданне паведамляе, што знакаміты французскі біятланіст даў прынцыповую згоду на супрацоўніцтва з мужчынскай зборнай Беларусі па біятлоне.
Праўда, пакуль невырашана, які ён будзе мець статус. Пры гэтым фінансавы бок пытання для Пуарэ не адыгрывае рашаючай ролі, паколькі ён заможны чалавек, адзначае газета.
Нагадаем, учора з'явілася інфармацыя, што 37-гадовы Рафаэль Пуарэ можа ачоліць мужчынскую зборную Беларусі па біятлоне. Ён прыехаў у Беларусь і сустрэўся з кіраўніком біятлоннай федэрацыі, старшынём КДБ Вадзімам Зайцавым. Аднак падрабязнасці перамоваў не агучваліся.
Рафаэль Пуарэ — адзін з самых тытулаваных французскіх біятланістаў, ён чатыры разы заваёўваў Кубак свету, восем разоў быў чэмпіёнам свету, тройчы станавіўся прызёрам Алімпійскіх гульняў. Сваю спартыўную кар'еру Пуарэ скончыў у 2007 годзе.
Фота — rusbiathlon.ru