Старшыня Еўракамісіі павіншаваў Франсуа Аланда з перамогай на выбарах

"У нас пэўна ж ёсць агульная мэта: актывізаваць еўрапейскую эканоміку для забеспячэння ўстойлівага росту", — цытуе словы Барозу "Франс Прэс". Таксама кіраўнік Еўракамісіі сказаў, што спадзяецца на далейшую інтэграцыю еўрапейскіх краін пры ўдзеле Аланда.

Нагадаем, сацыяліст Франсуа Аланд абраны новым прэзідэнтам Францыі. У другім туры выбараў ён перамог дзейнага прэзідэнта Нікаля Сарказі.

Фота — Reuters