Суд па справе выбуху ў метро плануецца правесці ў адкрытым фармаце

"Думаю, што суд будзе адкрытым і можна будзе ўвачавідкі ўсё назіраць і ацэньваць, нават не будучы спецыялістам, а потым ужо прыходзіць да сваёй высновы - так гэта ці не так", - адзначыў Анатоль Куляшоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.


Паводле словаў Куляшова, на дадзены момант праводзіцца ацэнка тых доказаў, якія выяўлены падчас расследавання крымінальнай справы па выбуху 11 красавіка.

Па словах міністра, праваахоўнікамі знойдзены менавіта тыя асобы, якія датычныя да выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая". "Яны вырабілі выбуховую прыладу, - сказаў міністр. - Прэзідэнтам краіны пастаўлена задача ў найкарацейшыя тэрміны забяспечыць якаснае, поўнае, аб'ектыўнае расследаванне крымінальнай справы для таго, каб мець канчатковую ацэнку ўжо ў судзе. У мяне як у міністра ўнутраных спраў сумневаў у тым, што гэта менавіта тыя асобы, няма".

Куляшоў адзначыў, што "нават пасля суда знойдуцца людзі, якія сумняваюцца ў тым, што мы прыцягнулі да адказнасці менавіта тых людзей".

"Мы ў МУС правялі ўжо тры службовыя праверкі, і ўсе матэрыялы накіраваны кіраўніку следчай групы, якая займаецца расследаваннем гэтай справы, старэйшаму пасочніку юстыцыі Івану Шведу. Там будзе дадзена прававая адзнака", - сказаў міністр.

Анатоль Куляшоў не выключыў, што міліцыя метрапалітэна, магчыма, не прыняла належныя меры па прадухіленні тэракту.

Дактыласкапію ў Беларусі прайшлі фактычна 90% тых, хто абавязаны здаць адбіткі пальцаў. "Да 1 траўня мы павінны адчытацца перад прэзідэнтам пра тое, што пастаўленая задача выканана", - сказаў міністр. Па словах Куляшова, пасля таго, як былі знойдзены падазраваныя па справе пра выбух, неабходнасць у дактыласкапіі не адпала. "Закон будзе выконвацца і ў далейшым", - падкрэсліў кіраўнік МУС.

Фота: bymedia.net

(будзе дапоўнена).