Сёння адбудзецца суд над брэсцкай актывісткай Палінай Шарэнда-Панасюк
Паліну Шарэнда-Панасюк, затрыманую ў суботу а 13-й каля Калгаснага рынка, учора ўвечары адпусцілі да яе двухгадовага сына.
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі бацькі мужа. Паспрыяла часоваму вызваленню хадайніцтва сваякоў і брэсцкіх праваабаронцаў.
Паліна Шарэнда-Панасюк была затрыманая за расклейванне плакатаў у абарону палітзняволеных і вывешванне нацыянальнага беларускага сцяга. Таксама ёй інкрымінуецца супраціў супрацоўніку праваахоўных органаў.
Суд над грамадскай актывісткай пачнецца а палове на дзясятую.