Сёння будуць судзіць удзельнікаў акцыі салідарнасці ў Магілёве

Адміністрацыйную справу супраць сябра партыі БНФ Валянціна Лабачова і беспартыйнай шматдзетнай маці Наталлі Шкадун разгледзіць суд Ленінскага раёна Магілёва сёння. Працэс будзе весці суддзя Галіна Кужалева.

Лабачова і Шкадун вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікетаванні. Матэрыялы да суда рыхтаваў супрацоўнік Ленінскага райаддзела міліцыі маёр Андрэй Цецярукоў.