The Toobes выйграў чарговы фестываль у Польшчы (фота)
У польскім Астраўцу Свентакшыцкім скончыўся VI музычны фестываль імя Міры Кубанскай.
Галоўны прыз на ім атрымаў беларускі гурт The Toobes. Аб гэтым паведамляюць wiadomosci24.pl
У гэтым годзе ў конкурсе маладых выканаўцаў на фэсце выступіла 12 гуртоў, выбраных з 55 заяўленых. Сярод іх былі два з-за мяжы: The Toobes з Беларусі і The Skys з Літвы.
У наступным годзе ў Астраўцу Свентакшыцкім The Toobes выступіць ужо як зорка.
Адзначым, што гэта не першая перамога беларускага гурта на фестывалі ў Польшчы. У гэтым годзе перад The Toobes ужо скарыліся BROWAR ROCK FESTIVAL 2012 і KortoFest.