У архівах знайшлі невядомыя сцэнары Уладзіміра Караткевіча (відэа)
Гэта дзве тысячы неапублікаваных старонак.
Па словах літаратуразнаўцы Анатоля Вераб'я, якія перадае nn.by, на пачатку 1960-х Караткевіч хацеў актыўна працаваць з кіно, каб з экрана прыцягнуць увагу да Беларусі, да яе гісторыі, да прыгажосці краіны.
Падборку дакументальных фільмаў Караткевіча можна паглядзець у Музеі кіно, іх зараз выкупляюць з Расіі.
Асноўная частка знойдзеных сцэнароў — рускамоўная, бо ў Мінску па-беларуску тады амаль нічога не здымалі. Беларускамоўных варыянтаў усяго тры-чатыры. З усіх сцэнароў Караткевіча надрукаваная толькі "Легенда аб бедным д’ябле і адвакатах сатаны". Астатнія маюць быць надрукаваныя ў 25-тамовіку пісьменніка, які будзе выходзіць да 2020 года.
"Чырвоны агат" — адна з кінанавэлаў паводле сцэнара Уладзіміра Караткевіча.
Фота — orshagorodmoy.info