У Бабруйску GPS-маячкі мае толькі кожная пятая маршрутка

Спярша ў маршрутчыкаў, якія выканалі загад гарвыканкама, пачаліся праблемы з работай прыбораў. Фірма-пастаўшчык, якая перамагла ў тэндэры на пастаўку GPS-маячкоў, паставіла няспраўныя прыборы, паведамляе Бабруйскі рэгіянальны партал.

Але і пасля выпраўлення памылак у працы GPS-навігатараў іх не спяшаюцца ўсталёўваць нават тыя прадпрымальнікі, якія падпісалі адпаведную дамову і атрымалі ліцэнзію.

У гарвыканкаме не хочуць адмаўляцца ад ідэі ўсталяваць прыбор сачэння на кожную маршрутку. У прыватнасці, улады Бабруйска плануюць скарыстаць "адміністрацыйны рэсурс": неўзабаве маршрутчыкам давядзецца падпісваць дадатковыя дамовы на ажыццяўленне перавозак.