У Баранавічах лядовы палац адкрыўся другі раз
Ён быў зачынены з 11 чэрвеня.
Пакатацца ў арэне на каньках наведвальнікі змогуць з 9 жніўня. Аднак да верасня сеансы катання будуць праходзіць у "зрэзаным" рэжыме. Пабаваіцца катаннем можна будзе толькі ў 18.00, 19.00 і ў 20.00.
Кошты на пракат канькоў і сеансу вольнага катання застануцца практычна на леташнім узроўні. Для дзяцей 4000 рублёў і 2300 за пракат канькоў. Для дарослых – 7000 рублёў і 3150 за пракат, паведамляе “Інтэкс-прэс”.