У Баранавіцкім раёне скралі больш за 20 метраў рэек

Як паведамляе БелаПАН, здарэнне адбылося ў ноч з 12 на 13 снежня. Па версіі міліцыянтаў, непрацуючыя 33-гадовы і 30-гадовы мужчыны скралі рэйкі каля асфальтабетоннага заводу бліз вёскі Лесіна. Зламыснікі разрэзалі рэйкі пілой-"балгаркай" і вывезлі іх з тэрыторыі заводу, пасля чаго здалі на металалом.

Шкода прадпрыемству склал амаль 2 млн рублёў. Мужчыны знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе.