У Беларусь вярнуліся ўсе 18 турыстаў-кліентаў "Ланта-тур ваяжа"
Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызма Вадзім Карамзін.
Паводле яго слоў, цяпер тураператары займаюцца пытаннямі кампенсацыі за перарваны адпачынак альбо за панесеныя затраты, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, што пасля банкруцтва расійскай фірмы беларускія турысты не маглі паляцець у месцы адпачынку з Масквы, а адна сям'я засталася ў Тайландзе.