У "Белтэлекаме" спрабуюць даведацца курс долара на заўтра, замовіць дзяўчат

Звычайна людзі пытаюцца ў супрацоўніц сервіснай інфармацыйнай службы "ГарІнфаСервіс" прадпрыемства "Белтэлекам" пра тое, як знайсці тэлефон знаёмых, пра аплату "камуналкі", пра адрас ваенкамата і г. д. Часам кліенты пытаюцца ў тэлефаністкі, куды можна звадзіць дзяўчыну ў сталіцы? Быў выпадак, калі п'яны мужчына спрабаваў замовіць... "дзяўчынак". А адзін малады чалавек пацікавіўся, які курс долара будзе... заўтра.

Як паведамляе газета "Рэспубліка", у даведку тэлефануюць з усёй краіны і нават з замежжа — Расіі і Казахстана.

Фота — bymedia.net