У Брэсце біліся на "танках" (фота)
У суботу ў ДК Прафсаюзаў прайшоў адкрыты кубак Беларусі па гульні World of Tanks.
У адборачных онлайн-спаборніцтвах прынялі ўдзел звыш 500 камандаў (па 15 чалавек) з Беларусі, Украіны і Расіі. А на фінальныя гульні ў горадзе над Бугам прыехалі 4 найлепшыя каманды.
Па выніках "баёў", які праходзілі на працягу ўсяго дня, пераможцамі стала расійска-ўкраінская каманда "RoX.KIS"
Хоць у часе Вялікай айчыннай вайны непасрэдна на Брэстчыне танкавых баёў і не было арганізатыры лічаць месца правядзення турніру сімвалічным. Кажа кіраўнік кібер-спартыўнага накірунку "World of Tanks" Аляксей Кузняцоў:
"Брэст і Брэсцкая крэпасць — гэта гісторыя. Насамрэч мы разумелі, што на мерапрыемстве будзе вялікая кольскасць удзельнікаў з іншых краін. І мы захацелі паказаць і горад, і мемарыяльны комплекс. Акурат на наступны дзень пасля турніру для гульцоў не з Беларусі запланавана аглядная экскурсія па крэпасці".
Ініцыятарам чэмпіянату сумесна з кампаніяй-распрацоўшчыкам гульні выступіла Міністэрства абароны Беларусі. Са словаў саміх вайскоўцаў, такім чынам яны папулярызуюць і падымаюць імідж ваеннай службы.
"Брэсцкая крэпасць — 2013" стаў Другім па ліку адкрытым кубкам Беларусь па кіберспорце. Першы праходзіў летась ў Гродне. Плануецца, што чэмпіянат па самай папулярнай анлайн-гульні ў свеце будзе штогадовым.


