У Брэсце мясны фарш для сабак каштуе, як курыныя кумпячкі ў Польшчы (фота)

Кошт сабачага фаршу вырас з 6,5 да 13 тысячаў рублёў за кілаграм у фірмовых крамах Брэсцкага мясакамбіната, які яго вырабляе, піша газета “Брестский курьер”. У іншых крамах кошт яшчэ большы. Пакупнікоў абурае, што прыкладна за такія ж грошы ў Польшчы можна набыць кілаграм курыных кумпячкоў.

Мясакамбінат заяўляе, што ранейшы кошт сабачага фаршу быў стратны, і пакуль не збіраецца змяншаць новы кошт.