У Брэсце ашуканец вымантачыў у пенсіянеркі амаль мільён рублёў
Махляр абяцаў жанчыне дапамагчы з паслугамі адваката.
Як паведамляе БелаПАН, 22 студзеня 37-гадовы мужчына прыйшоў у кватэру да 89-гадовай бабулі і паведаміў, што яе ўнука затрымала міліцыя. Па яго словах, унуку пагражае турма і каб дапамагчы, трэба наняць адваката і аплаціць яго паслугі. Пенсіянерка, не спытаўшы дакументы ў візіцёра, перадала яму 950 тысяч рублёў.
Пасля сыходу мужчыны яна, занепакоеная затрыманнем унука, патэлефанавала ў міліцыю. Тады і высветліла, што ўнука ніхто не затрымоўваў. Па апісанні міліцыянты выявілі, што гэта непрацуючы мужчына, які жыве ў суседнім доме.
Па падазрэнні ў махлярстве яго затрымалі. Грошы, аднак, мужчына паспеў патраціць.