У Брэсцкай вобласці з'явілася больш за сотню кантэйнераў для збору батарэек

Зусім нядаўна Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя абвясціла пра пачатак правільнага збору батарэек.

Як сцвярджаюць эколагі, і аднаразовыя батарэйкі, і шматразовыя акумулятары ўтрымоўваюць такія шкодныя рэчывы, як ртуць, нікель, кадмій, свінец, якія маюць уласцівасць назапашвацца ў арганізме чалавека, трапляючы да нас па харчовым ланцужку. Таму яны надзвычай небяспечныя.

Усяго ў вобласці ўжо з'явілася больш за сотню адмысловых кантэйнераў для збору батарэек, паведамляе "Вечерний Брест". У першую чаргу яны з'яўляюцца ў тых аб'ектах гандлю, дзе прадаюць самі элементы сілкавання. Брэсцкія фірмы вельмі натхніліся ідэяй правільнага збору і самі зараз заказваюць кантэйнеры для скарыстаных батарэек.

Пакуль праграма збору батарэек знаходзіцца на пачатковым этапе рэалізацыі — іх проста збіраюць і складуюць. Праекты па іх абясшкоджванні і ўтылізацыі пакуль знаходзяцца на стадыі разгляду.