У Фінляндыі распачалі крымінальную справу з-за скандала з Пуціным

"Па справе распачатае папярэдняе расследаванне і сфармаваная следчая група", — паведамілі ИТАР-ТАСС у Генпракуратуры Фінляндыі. Кваліфікацыя злачынства і колькасць падазраваных будуць вызначаныя пазней.

Паралельна паліцыя праводзіць уласнае расследаванне, высвятляе, хто з супрацоўнікаў мог уключыць імя Пуціна ў рэгістр падазраваных у злачыннай дзейнасці. Таксама паліцыянтаў цікавіць, якім чынам гэтая канфідэнцыйная інфармацыя патрапіла ў прэсу.

Таксама фінскія праваахоўнікі правяраюць спіс, каб пераканацца, што ў ім няма такіх жа "выпадковых" людзей, якія туды патрапілі памылкова.

Уладзіміра Пуціна маглі арыштаваць на мяжы з Фінляндыяй


Пуцін з іроніяй аднёсся да ўключэння ў фінскі сакрэтны "чорны спіс"

Фота — ria.ru