У Глыбокім святкуюць Дзень беларускага пісьменства

Мяркуецца, што на свята прыедуць каля дзвюх тысяч гасцей з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі ды іншых краін.

Нагадаем, што да свята ў горадзе з'явілася алея з бюстамі славутых землякоў. Між іншым, быў усталяваны помнік прэм'еру Беларускай Народнай Рэспублікі Вацлаву Ластоўскаму.

А ўчора жыхары Глыбокага пабачылі на вуліцах свайго горада... аўтазакі. Іх прыгналі аж са сталіцы. Увечары ў пятніцу некаторыя мінчукі бачылі калону аўтазакаў, якая выязджала з горада.

У Глыбокім усталявалі шыльду ў гонар стваральніка сцяга БНР (фота)

Фота — westki.info