У Гомелі прайшоў фестываль адзінаборстваў “Бітва над Сожам” (фота)
У рэйтынгавых спаборніцтвах прынялі ўдзел байцы з Беларусі, Украіны, Казахстана і Расіі.
Цягам трох гадзін гамельчукі змаглі пабачыць сем цікавых паядынкаў у розных відах адзінаборстваў. У праграме турніра паўдзельнічалі прадстаўнікі тайландскага бокса, кіёкушын каратэ ды інш. Самым жа адметным у “Бітве”, напэўна, быў бой з удзелам жанчын. У перапынках прысутным былі прадстаўлены паказальныя выступы спартоўцаў, музычная і танцавальная праграмы.