У Гродна беларускую дыктоўку прачытае Віктар Шалкевіч

У гэтым годзе тэкст дыктоўкі прачытае вядомы бард і пісьменнік Віктар Шалкевіч. Пасля ён прадставіць сваю новую кнігу "Рэквіем па непатрэбных рэчах". Арганізатары, гродзенскі "Рух за свабоду!", абяцаюць усім удзельнікам дыктоўкі памятныя падарункі.

Дыктоўка пройдзе 20 сакавіка, а 12-й гадзіне па вуліцы Будзёнага 48а – 100.