У Гродне за антысанітарыю могуць зачыніць начныя клубы

Вынікам сталі папярэджанні за бруд, антысанітарыю і парушэнне пажарнай бяспекі. Як піша газета "Вечерний Гродно", прадпісанні выпісаныя клубам "Пушкін" і "Кайман", дзе ролетамі былі заблакаваныя запасныя дзверы.

Атрымалі прадпісанні і яшчэ некалькі гульнявых установаў. Праверкі выявілі бруд вакол установаў і на сценах, адсутнасць сметніцаў, пыл, неахайныя прыбіральні. Звярнулі яны ўвагу і на тое, што ва ўстановах няма начных прыбіральшчыцаў.

Фота — fedpress.ru