У Кіеве затрымалі экс-ахоўніка Кучмы Мікалая Мельнічэнку
Былога маёра дзяржаховы Украіны затрымалі ў кіеўскім аэрапорце "Барыспаль".
Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на Службу бяспекі Украіны. Мельнічэнку абвяшчалі ў міжнародны вышук, абвінаваціўшы ў разгалошванні дзяржаўнай таямніцы, перавышэнні паўнамоцтваў і падробцы дакументаў.
Нагадаем, што яго імя звязанае з так званым "касетным скандалам", які выбухнуў ва Украіне ў 2000 годзе. Тады ў парламенце быў прадэманстраваны запіс, які Мельнічэнка нібыта зрабіў у кабінеце экс-прэзідэнта.
На запісе голас, падобны да голасу Кучмы, аддае распараджэнне "разабрацца" з журналістам Георгіем Гангадзэ. Абезгалоўленае цела журналіста было выяўлена ўвосень 2000 года ў Кіеўскай вобласці.
Фота — infosmi.net