У лесе пад Гроднам з'явяцца зямлянкі і драўляныя партызаны

Разьбяр па дрэве Мікалай Скляр і Валянцін Багдэвіч адмыслова да 9 траўня выразаюць чатыры фігуры з дуба вышынёй да 2,5 метра. У Каробчыцах таксама пабудуюць стылізаваныя зямлянкі.

Гісторыка-культурны комплекс "Гродзенская крэпасць. Партызанскі лагер" стане яшчэ адной турыстычнай кропкай для гасцей, піша "Вячэрні Гродна".