У Лідзе аўтамабіль збіў зніклага без вестак мужчыну

Учора раніцай міліцыянты яго знайшлі і прывезлі дахаты, а ўвечары ўчора ён патрапіў пад машыну і загінуў.

Як інфармуе сайт onliner.by, мужчына ішоў па цёмнай вуліцы без флікераў. 33-гадовая жанчына-кіроўца Volkswagen Sharan кажа, што ўбачыла яго ў святле фар у апошні момант. Мужчына памёр на месцы.

Фота — AFP