У Магілёве адбудзецца першынство па каратэ на прызы Дзеда Мароза
Мерапрыемства прызначанае на 24-25 снежня.
Арганізатарамі выступаюць аб’яднанне “Сито-кай” і школа алімпійскага рэзерву №1. Да ўдзелу ў першынстве запрашаюцца сярэднія школы і клубы вобласці, паведамляе сайт магілёўскага гарвыканкама.
Заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве прымаюцца па 16 снежня. Ці выйдуць на татамі самі Дзеды Марозы, пакуль не вядома.