У метро могуць з'явіцца станцыі "Плошча Багушэвіча" і "Кавальская Слабада"

Паводле папярэдніх звестак, першы участак новай лініі метро мусіць запрацаваць у 2017 годзе. Як інфармуе агенцтва "Минск-новости", сталічная камісія па найменню і перайменаванню праспектаў, вуліц, плошчаў прапануе наступныя назвы станцый:

"Слуцкі Гасцінец" — на перакрыжаванні вуліц Кіжаватава і Каржанеўскага, "Немаршанскі парк" — на перакрыжаванні вуліц Кіжаватава і Асіповіцкай, "Аэрадромная" — на тэрыторыі былога аэрапорта "Мінск-1", "Кавальская Слабада" — на перакрыжаванні вуліц Жукоўскага і Варанянскага, "Вакзальная" — перасадачная станцыя на перакрыжаванні 1-й і 3-й ліній метро каля чыгуначнага вакзала, "Плошча Францішка Багушэвіча" — на перакрыжаванні вуліц Клары Цэткін і Нямігі на плошчы Багушэвіча, "Юбілейная плошча" — перасадачная станцыя на перакрыжаванні 2-й і 3-й ліній метро.

Фота — kp.by