У “Мінск-Арэне” праходзіць жалобная цырымонія

Прыкладна за 40 хвілінаў да пачатку мерапрыемства на праспекце ў раёне выставачнага цэнтра “Белэкспа” утварыўся аўтамабільны затор. Таму людзі выходзілі з грамадскага транспарту, каб пешшу дайсці да “Мінск-Арэны”, паведамляе БелаПАН.

Сотні людзей ішлі па праспекце Пераможцаў, несучы кветкі і сімволіку розных хакейных клубаў.


Менавіта сёння а 19.00 у Мінску павінен быў адбыцца матч паміж яраслаўскім “Лакаматывам” і мінскім “Дынама”. Квіткі на яго набылі каля 12 тысяч чалавек.