У мінскай краме прадаюць чарэшні па 700 тысяч рублёў за 1 кг (фотафакт)

Незвычайна высокія кошты карэспандэнтка Еўрарадыё пабачыла ў сталічнай краме "Карона". Чарэшні з Новай Зеландыі тут можна купіць за 711 350 рублёў за кілаграм (прыкладна 83 долара). Мексіканскія маліны каштуюць крыху менш — 622  050 рублёў за кілаграм (каля 70 долараў).

1 кілаграм свініны ў гэтай жа краме можна купіць прыкладна за 70 тысяч рублёў (каля 8 долараў).