У Мінску падаражэлі ўсе віды грамадскага транспарту

Кошт адной паездкі ў сталіцы (у аўтобусе, трамваі, тралейбусе, метро) ад сёння складае 900 рублёў. Калі набываць талончык у кіроўцы – адну тысячу.

Падаражэў таксама праезд у экспрэсных аўтобусах і маршрутках. Кошт паездкі на экспрэсных аўтобусных маршрутах  зараз складае 1350 рублёў, у маршрутках – 2200. Калі паездка будзе далей за дзесяць кіламетраў, то прыдзецца заплаціць 2830 рублёў.